Беларускія адвакаты могуць стаць ангельскімі салiсiтарамi!
Nov 10, 2017
"Бараўцоў i Салей" радыя паведаміць, што Беларусь прызнана юрыдычнай супольнасцю Англіі і Уэльса для мэтаў здачы экзамену на статус ангельскага юрыста (solicitor).
Старшы юрыст Ілля Салей паспяхова завяршыў перамовы з органам, які рэгулюе дзейнасць у галіне юрыдычных паслуг у Англіі і Ўэльсе (Solicitors Regulation Authority) па прызнанні беларускай прафесіі адваката для мэт здачы экзамену на статус ангельскага юрыста (solicitor).
Мы дзякуем Рэспубліканскую калегію адвакатаў за супрацоўніцтва і садзейнічанне ў правядзенні перамоваў. Больш інфармацыі даступна на сайце Solicitors Regulation Authority.