Падатковыя санкцыі ў дачыненні да "недружалюбных” дзяржаў
13 сакавіка 2024 года афіцыйна апублікавана пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.03.2024 № 164 "Аб пытаннях падаткаабкладання", якая прадугледжвае спецыяльныя падатковыя правілы ў дачыненні да суб'ектаў з "недружалюбных" дзяржаў.
1) Да 25% павялічана стаўка падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва, месцам знаходжання якіх з'яўляецца "недружалюбная" дзяржава, уключаная ў пералік згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.04.2022 № 209.
Павялічаная стаўка прымяняецца адносна дывідэндаў і прыроўненых да іх прыбыткаў (падп. 1.4 пункта 1 арт. 189 Падатковага кодэкса).
Мера ўведзена на перыяд з 1 красавіка 2024 года па 31 снежня 2026 года.
2) Прыпынена выкананне палажэнняў міжнародных пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання адносна выплаты дывідэндаў, прбыткаў ад запазычаных патрабаванняў і прыбыткаў ад адчужэння маёмасці.
Мараторый распаўсюджваецца на пагадненні аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, заключаныя з ЗША, Францыяй, Даніяй, Польшчай, Швецыяй, Бельгіяй, Літвой, Латвіяй, Нідэрландамі, Чэхіяй, Балгарыяй, Эстоніяй, Румыніяй, Кіпрам, Швейцарыяй, Славакіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй, Харватыяй, Паўночнай Македоніяй, Італіяй, Германіяй, Фінляндыяй, Ірландыяй, Славеніяй, Іспаніяй і Вялікабрытаніяй.
Мараторый уведзены на перыяд з 1 чэрвеня 2024 года да 31 снежня 2026 года.