Змяненні ў Закон аб рэкламе: як працуем з рэкламараспаўсюджвальнікамі
Семінар ад Borovtsov & Salei для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў
24 ліпеня 2024 года партнёр Лада Майсеня і старшы юрыст Юлія Шуба правялі семінар для членаў АМФП на тэму "Змяненні ў Закон аб рэкламе: як працуем з рэкламараспаўсюджвальнікамі". У ходзе сустрэчы нашы эксперты растлумачылі слухачам ключавыя змены, унесеныя ў Закон аб рэкламе, якія набылі моц з 12.07.2024.
Дадзена дэталёвае растлумачэнне навін прававога рэгулявання рэкламы лекавых прэпаратаў, уключаючы змяненні ў пераліку выключэнняў з агульнага правіла аб абавязковым узгадненні рэкламы ў Міністэрстве аховы здароўя. Цікавасць слухачоў выклікала разбор нюансаў працы з інтэрнэт-рэкламай, у тым ліку праз уласныя інтэрнэт-рэсурсы (сайты, акаўнты ў сацыяльных сетках і інш.), а таксама парадку ўзаемадзеяння з рэкламараспаўсюджвальнікамі і магчымых рызык працы з рэкламараспаўсюджвальнікамі, якія адсутнічаюць у Рэестры рэкламараспаўсюджвальнікаў.