З Калядамі і Новым годам
Завяршаецца 2022 год, а значыць, час падводзіць яго вынікі і вызначаць мэты на будучыню.
2022 год быў няпростым годам, ставіў перад нашымі Кліентамі і намі такія задачы, з якімі мы раней не сутыкаліся, пошук адказаў на якія яднаў нашу каманду і спараджаў часам вельмі смелыя, неардынарныя рашэнні. 2022 не абышоўся для нас без страт, але мы змаглі застацца камандай Borovtsov & Salei, якая па-ранейшаму працягвае займацца сваёй справай –шчыра, добрасумленна і прафесійна адстойваць інтарэсы сваіх Кліентаў. Менавіта гэта дазваляе Borovtsov & Salei захоўваць лідзіруючыя пазіцыі на беларускім рынку і штогод удзельнічаць у рэалізацыі знакавых праектаў.
Мы віншуем нашых Кліентаў, калег, сяброў з Калядамі і надыходзячым 2023 годам! Будзьце здаровыя і паспяховыя! Дзякуй, што вы з намі!