Юрысты "Бараўцоў і Салей" прынялі ўдзел у Беларуска-Кітайскай бізнэс-сустрэчы

Малодшыя юрысты Настасся Моргун і Дзмітрый Носач прынялі ўдзел у Беларуска-Кітайскай бізнэс-сустрэчы, арганізаванай Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саветам па прасоўванню супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзелавых колаў Беларусі і Кітая. У бізнэс-сустрэчы  ўдзельнiчалi старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, старшыня Савета па прасоўванню супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень Люй Сіньхуа, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цимин, больш за 170 беларускіх і 40 кітайскіх бізнесмэнаў.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі сустрэчы паміж прадстаўнікамі Беларусі і Кітая прайшлі В2В-перамовы, у рамках якіх бізнесмэны абмеркавалі магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў сферах банкаўскай дзейнасці, фінансавых паслуг, інфармацыйных тэхналогій, вытворчасці электраабсталявання, абароны навакольнага асяроддзя, водаачысткі і ўтылізацыі адходаў, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці , адукацыі, нерухомасці, сельскай гаспадаркі, кансалтынгу і некаторых іншых напрамках.

Сімвалічным аказалася месца правядзення бізнэс-сустрэчы - Дом сяброўства, атмасфера якога спрыяла ўстанаўленню дзелавых сувязяў з патэнцыяльнымі азіяцкімі партнёрамі.