Вольга Барадзiна

Вольга Барадзiна

Юрыст

Вольга Барадзіна з'яўляецца юрыстам Borovtsov & Salei агульнай практыкі вырашэння спрэчак (базавая спецыялізацыя індустрыі - нерухомасць і будаўніцтва).

Вольга мае вышэйшую юрыдычную адукацыю (2006), а таксама ступень магістра эканамічных навук (2008).

Вольга мае шматгадовы досвед працы кансультавання па пытаннях інвестыцыйнай дзейнасці і карпаратыўнага права, прававога суправаджэння будаўнічай дзейнасці (інжынерныя пошукі, праектаванне, будаўніцтва, аказанне інжынерных паслуг, абследаванне будынкаў і збудаванняў, выкананне функцый заказчыка), сертыфікацыі работ у будаўніцтве, ацэнкі тэхнічнай кампетэнтнасці сістэм вытворчага кантролю, сертыфікацыі сістэм менеджменту (СТБ ISO 9001-2015, СТБ ISO 45001-2020). Вольга прадстаўляе інтарэсы і аказвае юрыдычныя паслугі замежным і нацыянальным суб'ектам гаспадарання.

Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Пасведчанне аб атэстацыі асобы, якая аказвае юрыдычныя паслугі, № 12 ад 17 студзеня 2023 года.

Матэрыялы юрыста