Newsletter 2024 (Q 1) ад Borovtsov & Salei

Мы рады прадставіць Вашай увазе паквартальнае Newsletter ад Borovtsov & Salei, у яком вылучылі найбольш значныя, на наш погляд, заканадаўчыя змены за перыяд студзень - сакавік 2024 года.

З Newsletter 2024 (Q 1) можна азнаёміцца па спасылцы Newsletter 2024 (Q 1) ад Borovtsov & Salei.

Персанальныя даныя: як знізіць рызыкі прыцягнення да адказнасці

Пытанне забеспячэння правамернай і празрыстай апрацоўкі персанальных даных і прыняцця мер па іх абароне цяпер з'яўляецца вельмі актуальным для ўсіх суб'ектаў як нацыянальнага, так і замежнага сегмента бізнес-адносін.

Мы маем вопыт работы па падрыхтоўцы пакета дакументаў у сферы апрацоўкі персанальных даных, праводзім экспертызу дакументаў, у тым ліку замежных арганізацый, распрацоўваем аптымальныя ланцужкі ўзаемаадносін суаператараў (аператараў - упаўнаважаных асоб) і забяспечваем іх прававое ўзаемадзеянне.

Мы прапануем Вам для азнаямлення прэзентацыю «Забеспячэнне абароны персанальных даных: «headache» ці вывераны алгарытм дзеянняў. Як знізіць рызыкі прыцягнення да адказнасці?».

Падатковыя санкцыі ў дачыненні да "недружалюбных” дзяржаў

13 сакавіка 2024 года афіцыйна апублікавана пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.03.2024 № 164 "Аб пытаннях падаткаабкладання", якая прадугледжвае спецыяльныя падатковыя правілы ў дачыненні да суб'ектаў з "недружалюбных" дзяржаў.

Семинар для Ассоциации международных фармацевтических производителей

7 лютага 2024 года партнёр Лада Майсеня правяла семінар на тэму "Актуальныя пытанні выкарыстання службовых аўтамабіляў работнікамі".

Абмеркаваны пытанні замацавання за работнікамі службовых аўтамабіляў, допуску да кіравання службовым аўтамабілем, правы і абавязкі наймальніка, у тым ліку адносна забеспячэння абароны персанальных даных, абавязкі і адказнасць работнікаў.

Borovtsov & Salei 30 гадоў

Юрыдычная фірма Borovtsov & Salei заснавана 1 лютага 1994 года.

А гэта значыць, у нас юбілейны дзень нараджэнні, нам 30 гадоў!