Сфера гасціннасці і турызм
У сферы турызму і гасціннасці Borovtsov & Salei прадастаўляе сваім кліентам шырокі спектр юрыдычнай падтрымкі, пачынаючы ад суправаджэння здзелак, звязаных з набыццём нерухомай маёмасці для размяшчэння аб'ектаў гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, кансультавання па пытаннях прывядзення нерухомай маёмасці ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення ў іх дзейнасці гасцінічнага і рэстараннага аператара, і заканчваючы пытаннямі падатковага і працоўнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці. Пры непасрэднай падтрымцы юрыстаў Borovtsov & Salei былі адкрыты і зараз паспяхова функцыянуе цэлы шэраг рэстаранаў ў сталіцы Рэспублікі Беларусь.